У Расеі бюст Сталіна паставілі ў мэмарыяльным комплексе, прысвечаным ахвярам палітычных рэпрэсій

Ёсіф Сталін

У Цьвярской вобласьці Расеі на тэрыторыі мэмарыяльнага комплексу «Меднае», які прысьвечаны ахвярам палітычных рэпрэсій, устанавілі бюсты Ёсіфа Сталіна, Уладзіміра Леніна, Міхаіла Калініна і Фэлікса Дзяржынскага, паведамляе расейскае выданьне 7×7.

Адзначаецца, што ў «Медным» пахаваны польскія ваеннапалонныя, расстраляныя ў 1940 годзе рэгіянальным упраўленьнем НКУС, а таксама савецкія грамадзяне — ахвяры сталінскага тэрору. Раней там быў устаноўлены памятны знак «суайчыньнікам, ахвярам войнаў і рэпрэсій». Паводле інфармацыі СМІ, найбліжэйшымі днямі на тэрыторыі мэмарыялу плянуюць адкрыць нейкую выставу, у сувязі з чым і былі ўстаноўленыя скульптуры савецкіх кіраўнікоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Помнік першаму прэзыдэнту? Толькі пасьля маёй сьмерці». Чаму Лукашэнка адмаўляецца ад некаторых атрыбутаў дыктатуры

У гады кіраваньня Сталіна ахвярамі масавых рэпрэсій у СССР сталі мільёны людзей. Пасьля яго сьмерці многія рэпрэсаваныя былі рэабілітаваныя, а зьвязаныя са Сталінам аб’екты, у тым ліку гарады, — перайменаваныя. Зьнесьлі таксама помнікі савецкаму правадыру. Аднак у апошнія гады ў шэрагу гарадоў Расеі былі зноў паставілі помнікі Сталіну.

У Беларусі ў 2005 годзе адкрылі вайскова-гістарычны музэй «Лінія Сталіна» на месцы міжваенных дотаў каля Менску. Тут зьявіўся першы ў гісторыі незалежнай Беларусі помнік Сталіну. Паводле гісторыкаў, «лінія Сталіна» — гэта цалкам прыдуманы прапагандыстамі аб’ект. У чэрвені 1941-га на гэтай «лініі» не магло быць баёў, бо старыя ўмацаваныя раёны тут былі зьнішчаныя самім Сталіным пасьля «вызвольнага паходу» Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь, які пачаўся 17 верасьня 1939 году.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Your browser doesn’t support HTML5

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна