Палітзьняволенага анархіста Дзьмітрыя Рэзановіча зьмясьцілі ў памяшканьне камэрнага тыпу (ПКТ)
Паводле інфармацыі ТГ-канала «Права на паўстаньне», палітвязьня Дзьмітрыя Рэзановіча перавялі ў памяшканьне камэрнага тыпу да сакавіка наступнага года.
Раней была інфарамцыя, што Дзьмітрыя неаднаразова зьмяшчалі ў штрафны ізалятар (ШЫЗА), а таксама пазбавілі спатканьняў і перадач і пагражалі перавесьці на турэмны рэжым.
Дзьмітрыя затрымалі напрыканцы кастрычніка 2020 года. 22 сьнежня Менскі абласны суд прызначыў анархістам Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калёніі; Рэзановічу — 19 гадоў калёніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калёніі. Суд з першага пасяджэньня адбываўся ў закрытым рэжыме.
Адрас палітвязьня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласьць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Дзьмітрый Рыгоравіч Рэзановіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: «1000 дзён за кратамі без нагі». Што адбываецца з Уладзімерам Гундарам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Экс-кіраўнік «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Фянчук выйшаў на волю