Улады Турэччыны заявілі пра тэракт у цэнтры сталіцы

Ля месца выбуху. Анкара, 1 кастрычніка 2023

Бомба выбухнула ля будынку МУС у Анкары, заявіў турэцкі міністар унутраных спраў.

У нядзелю ў цэнтры турэцкай сталіцы Анкары адбыўся выбух, у якім вінавацяць «тэрарыстаў». Міністар унутраных спраў Алі Ерлікая напісаў на плятформе X, раней Twitter, што на ўваходзе ў будынак міністэрства адбыўся выбух.

Паводле яго слоў, у нападзе ўдзельнічалі двое «тэрарыстаў». Адзін падарваў сябе, другога «абясшкодзілі», паведаміў ён. Двое паліцыянтаў атрымалі лёгкія раненьні ў выніку перастрэлкі.

Як піша агенцтва DPA, пасьля выбуху цэнтар горада ачапілі. Як паведамляе тэлеканал НТВ, выбух таксама адбыўся ўсяго ў некалькіх сотнях мэтраў ад уваходу ў парлямэнт. У нядзелю заплянаванае пасяджэньне парлямэнта, упершыню пасьля летніх канікул.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Турэччыны абмяркуе з ААН прапановы па аднаўленьні збожжавага калідора ў Чорным моры