29 верасьня ў Лельчыцах на поўдні Гомельскай вобласьці паветра прагрэлася да 26,5 градуса цяпла. Ранейшы гістарычны максымум быў зарэгістраваны там жа ў 1988 годзе (25,1).
Перапісаны рэкорды на 44 з 48 метэастанцый, за якімі вядзецца назіраньне (92%), у тым ліку ў сталіцы і чатырох абласных цэнтрах.
У Менску было 24,2 градуса вышэй за нуль (23 у 2007 годзе), у Берасьці — 26,3 (24,3 у 1965-м), Горадні — 26,1 (24,8 тады ж), Гомлі — 25,3 (23,2 у 2007-м), Магілёве — 24,1 (23,2 у 2007-м).
Чатыры з 44 перапісаных рэкордаў адносяцца да 1965 года, шэсьць — да 1981-га, 13 — да 1988-га, адзін — да 1999-га, 19 — да 2007-га, адзін — да 2012-га.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Па Беларусі зафіксавалі 37 тэмпэратурных рэкордаў, у Менску пабіты рэкорд 99-гадовай даўніныНапярэдадні, 28 верасьня, абнавіўся абсалютны максымум дня, які трымаўся з 1942 года (26,6 градуса ў Берасьці супраць 25,8 у Пінску).
З пачатку верасьня зарэгістравана 163 тэмпэратурныя рэкорды.
У апошні дзень месяца чакаецца да 26 градусаў цяпла. У Менску Белгідрамет прагназуе ад 22 да 24 градусаў. Рэкорд дня ў сталіцы — 22 градусы 30 верасьня 2007 года. Рэкорд дня для ўсёй краіны — 27,3 градуса (у Берасьці ў 1991 годзе).
1 і 2 кастрычніка будзе не вышэй за 20 градусаў, потым зноў пацяплее.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 2023 год ужо стаў самым гарачым за ўсю гісторыю назіраньняў, а 2024-ы будзе яшчэ гарачэйшы. Вінаваты Эль-Ніньнё