Паводле непацьверджаных зьвестак, увечары ў суботу з Стэпанакерту (азэрбайджанская назва Ханкендзі) адправяцца два апошнія аўтобусы з астатнімі ўцекачамі, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.
Паводле зьвестак Ерэвану, на пачатак году армянскае насельніцтва рэгіёна ацэньвалася ў 120 тысяч чалавек.
З словаў былога дзяржаўнага міністра Нагорна-Карабаскай рэспублікі Артака Бэглар’яна, рэгіён цалкам апусьцеў, там засталіся некалькі сотняў чалавек, якія таксама зьбіраюцца зьехаць. Разам з тым Бэглар’ян удакладніў, што людзі могуць вярнуцца ў свае дамы, калі ім будуць дадзеныя міжнародныя гарантыі бясьпекі.
Прадстаўнік Высокага камісара ААН у справах уцекачоў у Армэніі Кавіта Бэляні паведаміла, што на сёньня арганізацыя не зафіксавала фактаў гвалту стасоўна ўцекачоў. У арганізацыі прызнаюць, што масавы сыход насельніцтва — сур’ёзная гуманітарная праблема, але азэрбайджанскі бок не праяўляе агрэсіі да перасяленцаў.
Прэмʼер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян раней назваў вымушаны масавы адʼезд карабахскіх армянаў «этнічнай чысткай» і «дэпартацыяй». У адказ МЗС Азэрбайджану заявіла, што з самага пачатку заклікала жыхароў рэгіёну застацца ў сваіх дамах і пачаць працэс рэінтэграцыі ў азэрбайджанскае грамадзтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Армэнія падала ў Міжнародны суд ААН пазоў супраць Азэрбайджану ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады самаабвешчанай Нагорна-Карабаскай рэспублікі заявілі аб спыненьні яе існаваньня і роспуску ўсіх дзяржаўных органаў