Партал devby.io апублікаваў аналіз леташніх і ранейшых паказьнікаў вынікаў працы ПВТ.
Экспарт рэзыдэнтаў ПВТ склаў за мінулы год 2,7 мільярды даляраў. Гэта на 500 мільёнаў даляраў ці на 15% менш, чым у 2021 годзе.
Падзеньне экспарту да папярэдняга году адбылося ўпершыню за ўсю гісторыю ПВТ. Пры гэтым Парк скарэктаваў інфармацыю, агучаную яшчэ вясной на дзяржканале АНТ. Тады ў эфіры назвалі іншую лічбу па экспарце ПВТ за 2022 год — 2,5 мільярды даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За паўтара года ПВТ пакінула 170 кампаній, а колькасьць супрацоўнікаў скарацілася на 25%Доля ПВТ у агульным экспарце паслуг Беларусі па выніках мінулага году засталася на ўзроўні 30%.
На фоне падзеньня экспарту зьнізілася і зьнешнегандлёвае сальда ПВТ (розьніца паміж экспартам і імпартам). У 2021 годзе — 2,8 мільярды даляраў, у 2022 годзе — 2,4 мільярда даляраў або на 16% менш.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінус $125 мільёнаў інвэстыцый, мінус 17 000 супрацоўнікаў за год. Што цяпер адбываецца са сфэрай ІТ у БеларусіЯк зьмяніліся іншыя паказчыкі?
Абʼём вытворчасьці рэзыдэнтаў ПВТ
2021 год — 9,4 мільярдаў рублёў;
2022 год — 8,3 мільярдаў рублёў (мінус 11,5%).
Абʼём рэалізацыі ІТ-прадуктаў і паслуг у Беларусі
2021 год — 1,3 мільярды рублёў;
2022 год — 1,3 мільярды рублёў.
Новыя працоўныя месцы
2021 год — 8 тысяч;
2022 год — 7 тысяч (мінус 12,5%).
Колькасьць цэнтраў распрацоўкі замежных карпарацый
2021 год — 122;
2022 год — 100 (мінус 15%).
Доля ПВТ у ВУП Беларусі
2021 год — 4,8%;
2022 год — 4% (мінус 0,8 адсоткавага пункту).