КДБ прызнаў Задзіночаньне беларускіх студэнтаў «экстрэмісцкім фармаваньнем»

Постэр «Задзіночаньня беларускіх студэнтаў». Ілюстрацыйная выява

Інфармацыя зьявілася ў абноўленым пераліку на сайце МУС.

КДБ прызнаў студэнцкае аб’яднаньне «Задзіночаньне беларускіх студэнтаў» і ягоныя сацсеткі «экстрэмісцкім фармаваньнем».

Таксама «экстрэмісцкім фармаваньнем» прызналі чэскую ініцыятыву дапамогі беларускім добраахвотнікам ва Ўкраіне Prague Support Team і яе сацсеткі.

У абноўлены сьпіс МУС занесены ў тым ліку тэлеграм-чат «Шклоў 97%», у якім 34 чалавекі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» ўзнагароды Рады БНР
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы выказалі пратэст супраць прызнаньня «Вясны» «экстрэмісцкім фармаваньнем»