Ужо сёньня: Эўрапейскі дзень моваў

Падзеі 26 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

У Эўропе адзначаецца Дзень моваў.

Дзень у гісторыі

1629 — Рэч Паспалітая і Швэцыя падпісалі замірэньне, якім скончылася вайна 1600–1629 гадоў.

1655 — расейскія войскі спалілі Пінск.

1815 — у Парыжы Аўстрыя, Прусія і Расея падпісалі дамову аб стварэньні Сьвятога саюзу, мэтамі якога было здушыць рэвалюцыйныя і нацыянальна-вызвольныя рухі ў Эўропе.

1960 Фідэль Кастра зрабіў самую доўгую прамову ў гісторыі ААН, якая доўжылася 4 гадзіны 29 хвілін.

1969 — Выйшаў апошні студыйны альбом The Beatles «Abbey Road».

Abbey Road in London, August 8, 1969

1983 — савецкі падпалкоўнік Станіслаў Пятроў прадухіліў патэнцыйную ядзерную вайну, калі праз збой у сыстэме папярэджаньня аб ракетным нападзе паступіла памылковае паведамленьне пра атаку з боку ЗША.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чалавек, які прадухіліў ядзерную вайну. «Ня меў права расказваць нават родным», — згадвае сын


1990 — створана Беларускае таварыства архівістаў.

У гэты дзень нарадзіліся

1788 Іван Насовіч, беларускі філёляг, этнограф і фальклярыст, стваральнік слоўніка беларускай мовы.

1849Іван Паўлаў, расейскі фізіёляг, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў мэдыцыне (1904).

Іван Паўлаў

1888 Томас Стэрнз Эліёт, амэрыканскі паэт, драматург і літаратурны крытык.

1889 ― Марцін Гайдэгер, нямецкі філёзаф.

Марцін Гайдэгер

1898Джордж Гершвін, амэрыканскі кампазытар.

1910Уладзімер Агіевіч, беларускі літаратурны крытык.

1925 Навум Кісьлік, беларускі пісьменьнік.

1932 Уладзімір Войнавіч, расейскі пісьменьнік, савецкі дысыдэнт.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я сачу за тым, што адбываецца ў Беларусі», — год без Уладзіміра Войнавіча

1965 — Пятро Парашэнка, украінскі палітык і прадпрымальнік, прэзыдэнт Украіны ў 2014–2019 гадах.

У памяці

1966 Іван Сікора, беларускі сэлекцыянэр. Ён адным зь першых у Эўропе распрацаваў мэтодыку лячэньня і амаладжэньня пладовых дрэваў. Распаўсюдзіў па Беларусі больш за 50 тысяч саджанцаў.

1976Леаніла Чарняўская (у замужжы Гарэцкая), пісьменьніца і перакладчыца; удзельніца нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст.

Максім Гарэцкі з жонкай Леанілай, дзецьмі Леанідам і Галінай. 1923 г.

1978Антон Сеўчанка, беларускі фізык, акадэмік АН Беларусі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

1990Альбэрта Маравія, італьянскі пісьменьнік.