Як паведамляе Белгідрамэт, 24 верасьня ў нядзелю ў асобных раёнах краіны чакаюцца навальніцы. Аб’яўлены жоўты ўзровень небясьпекі.
З прычыны анамальна цёплага надвор’я 22 верасьня на 37 беларускіх мэтэастанцыях перакрытыя тэмпэратурныя рэкорды. У Менску і Марʼінай Горцы абноўленыя максымумы дня, якія трымаліся з 1924 году: 26,1 градуса супраць 24 у Менску і 26,6 супраць 25,7 у Марʼінай Горцы.
Мэтэаролягі ААН зьвязваюць рэкордную сьпёку з антрапагенным зьмяненьнем клімату і пачаткам Эль-Ніньё — павышэньня тэмпэратуры экватарыяльных водаў Ціхага акіяна. Высокія тэмпэратуры прыводзяць да гібелі людзей, жывёлаў і расьлінаў, садзейнічаюць распаўсюджваньню засухаў і лясных пажараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 2023 год ужо стаў самым гарачым за ўсю гісторыю назіраньняў, а 2024-ы будзе яшчэ гарачэйшы. Вінаваты Эль-Ніньнё