Ужо сёньня: пачатак кругласутачнай вахты ў Курапатах

Падзеі 24 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

У 2001 годзе пачалася кругласутачная вахта памяці ў Курапатах супраць будаўніцтва кальцавой дарогі праз месца масавых растрэлаў сталінскіх часоў. Яна працягвалася 250 дзён, штодня выходзілі рэпартажы Свабоды, якія сталі асновай кнігі «Дарога праз Курапаты».

Гэты дзень у гісторыі

622 — прарок Мухамэд перасяліўся з Мэкі ў Мэдыну.

768 — Карл Вялікі каранаваны як першы кароль франкаў.

Каранацыя Карла Вялікага, карціна

1852 — француз Анры Жыфар зьдзейсьніў першы палёт на дырыжаблі.

1993 — заключанае пагадненьне пра вывад расейскіх войскаў зь Беларусі.

2001 — пачатак кругласутачнай вахты ў Курапатах. На Радыё Свабода выйшла кніга «Дарога праз Курапаты».

2002 — зьявіўся часопіс «Дзеяслоў».

2020 — Кіраўнік дыпляматыі Эўразьвязу Жузэп Бурэль заявіў, што не прызнае Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі і чакае новых выбараў.

У гэты дзень нарадзіліся

1711 — Антоні Эразм Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзеяч ВКЛ і Польшчы.

1821 — Цыпрыян Каміль Норвід, польскі паэт.

1893 — Паўліна Мядзёлка, беларуская артыстка, пэдагог, мэмуарыстка.

Паўліна Мядзёлка, Ларыса і Янка Геніюшы, Ніна Лойка. Зэльва, 1968 г.

1896 — Фрэнсіс Скот Фіцджэральд, амэрыканскі пісьменьнік.

Фрэнсіс Скот Фіцджэральд

1902 — Рухала Мусаві Хамэйні, іранскі палітык, аятала, лідэр ісламскай рэвалюцыі 1979 году.

Рухала Мусаві Хамэйні

1904 — Мар’ян Пецюкевіч, актыўны дзеяч беларускага нацыянальнага руху, першы рэдактар віленскага часопіса «Шлях моладзі».

1983 — Ігар Аліневіч, вядомы беларускі анархіст, палітвязень.