З паведамленьняў прэс-службы зьнешнепалітычнага ведамства вынікае, што з 19 па 22 верасьня кіраўнік МЗС Беларусі правёў перамовы з калегамі з дванаццаці азіяцкіх дзяржаў (тут і далей краіны аднесеныя да рэгіёнаў у адпаведнасьці з геасхемай ААН) — Пакістана (Паўднёвая Азія), Кітая і Манголіі (Усходняя Азія), Віетнама і Філіпін (Паўднёва-Усходняя Азія), ААЭ, Катара і Турцыі (Заходняя Азія). Акрамя таго, паведамлялася пра яго сустрэчы з міністрамі замежных спраў краін АДКБ, у якую сярод іншых уваходзяць Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан (Цэнтральная Азія) і Армэнія (Заходняя Азія).
Двухбаковыя пытаньні Сяргей Алейнік абмяркоўваў з кіраўнікамі МЗС сямі афрыканскіх краін — Алжыра і Эгіпта (Паўночная Афрыка), Зімбабве і Эрытрэі (Усходняя Афрыка), Нігерыі і Сьера-Леоне (Заходняя Афрыка), Экватарыяльнай Гвінэі (Цэнтральная Афрыка).
Адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі трох эўрапейскіх дзяржаў — Расеі і Вугоршчыны (Усходняя Эўропа), Сэрбіі (Паўднёвая Эўропа), а таксама адной цэнтральнаамэрыканскай — Нікарагуа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дэлегацыя рэжыму зьмірылася, што страціла манаполію на прадстаўленьне Беларусі ў ААН». Інсайды візыту Ціханоўскай у Нью-Ёрк ад КавалеўскагаТымі ж днямі ў Нью-Ёрку працавала беларуская лідэрка дэмсілаў Сьвятлана Ціханоўская. Як сказаў у інтэвію Свабодзе прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Кавалеўскі, «у Ціханоўскай прайшлі сустрэчы з 5 прэзыдэнтамі, 4 прэм’ер-міністрамі, 15 міністрамі замежных справаў»
На палях Генасамблеі ААН яна сустрэлася прэзыдэнтам Эўракамісіі Урзуляй фон дэр Ляен, генэральным сакратаром Рады Эўропы Марыяй Пэйчынавіч-Бурыч, прэзыдэнтамі Гватэмалы (Алехандра Джаматэй), Косава (Віёса Асмані), Эстоніі (Алар Карыс), прэмʼер-міністрамі Італіі (Джорджа Мэлёні), Канады (Джастын Трудо), намесьніцамі дзяржаўнага сакратара ЗША (Юры Кім, Узра Зэя).
Таксама адбыліся сустрэчы Ціханоўскай з кіраўнікамі МЗС Альбаніі, Бэльгіі, Гватэмалы, Ісьляндыі, Гішпаніі, Латвіі, Літвы, Люксэмбурга, Мальты, Нідэрляндаў, Партугаліі, Польшчы, Славакіі, Фінляндыі і Эстоніі, прадстаўнікамі Агенцтва ЗША па разьвіцьці (USAID), карпарацыі Microsoft і інш.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская заклікала пытаньне ядзернай зброі ў Беларусі падняць у Радзе Бясьпекі ААН ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская ў Нью-Ёрку заявіла, што ў беларусаў «адымаюць краіну», ім патрэбная падтрымка ўсяго сьвету