Дата дня
23 верасьня 1924 году нарадзіўся Артур Вольскі, пісьменьнік і перакладнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст., сын пісьменьніка Віталя Вольскага, бацька музыкі і мастака Лявона Вольскага.
Гэты дзень у гісторыі
1492 — Ян I Ольбрахт (Ягайлавіч) каранаваны на польскага караля.
1608 — аддзелы Яна Пятра Сапегі і Аляксандра Лісоўскага (лісоўчыкі) пачалі аблогу Тройца-Сергіевага манастыра пад Масквой.
1648 — пачалася бітва пад Піляўцамі: аб’яднаныя войскі Багдана Хмяльніцкага і Крымскага ханства супраць войска Рэчы Паспалітай.
1771 — параза войска Вялікага Княства на чале зь вялікім гетманам Міхалам Казімерам Агінскім ад расейскіх войскаў пад кіраваньнем Аляксандра Суворава ў бітве пад Сталовічамі.
1793 — скончыўся Горадзенскі сойм — апошні сойм Рэчы Паспалітай.
1943 — нацысты зьнішчылі Віленскае гета. Усяго за тры гады акупацыі ў Літве былі забітыя 200 тысяч габрэяў. З гэтае нагоды ў краіне штогод адзначаецца Дзень памяці ахвяраў генацыду.
1989 — азэрбайджанская мова абвешчаная дзяржаўнай у Азэрбайджане.
1998 — Рада Бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю, якою абавязала ўрад Югаславіі прыпыніць баявыя дзеяньні ў Косаве.
2020 — у Менску прайшла раптоўная цырымонія інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Увечары ў сталіцы і шэрагу іншых гарадоў адбыліся масавыя акцыі пратэсту, выкліканыя інаўгурацыяй. Данія, Літва, Латвія, Нямеччына, Славаччына, Польшча, Чэхія і Эстонія пасьля інаўгурацыі заявілі, што не прызнаюць Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі.
У гэты дзень нарадзіліся
480 да н. э. — Эўрыпід, грэцкі драматург.
63 да н. э. — Гай Юліюс Цэзар Актавіян Аўгуст, рымскі імпэратар.
1901 — Яраслаў Сэйфэрт, чэскі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 1984 год.
1908 — Мікалай Патолічаў, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, першы сакратар Камуністычнай партыі Беларусі ў 1950–1956 гг.
1910 — Юльян Сергіевіч, беларускі паэт і настаўнік.
1918 — Аркадзь Маўзон, беларускі драматург.
1936 — Сямён Шарэцкі, беларускі палітык, старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі ХІІІ скліканьня.
У памяці
1935 — Лявон (Леанард) Заяц, беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, сябра Народнага сакратарыяту БНР. Быў рэпрэсаваны бальшавіцкімі ўладамі і памёр у зьняволеньні.
1939 — Зыгмунд Фройд, аўстрыйскі лекар-псыхіятар, псыхоляг і нэўроляг, заснавальнік псыхааналізу.
1974 — Паблё Нэруда, чылійскі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 1971 год.