Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Выданьне «Флагшток» са спасылкай на крыніцу, зьвязаную зь «Беларусбанкам», паведамляе пра затрыманьні на пачатку гэтага тыдня ў галоўным аддзяленьні «Беларусбанку» па вуліцы Фрунзэ ў Гомлі.
Сілавікі зрабілі праверку тэлефонаў работнікаў на працоўных месцах. Як мінімум трое не прайшлі «праверку», іх затрымалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 11 верасьня: КДБ Беларусі паведаміў пра выкрыцьцё трох «баявых ячэек»
У Лідзе затрымалі мясцовага жыхара
На відэа сілавікоў Павал Лукашэвіч сказаў, што яго затрымалі за камэнтары ў Telegram, якія абражаюць Лукашэнку, міліцыянтаў і судзьдзяў. Таксама ён нібыта далучыўся да чат-бота пляну «Перамога», піша Grodno_grab.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка пераследу 15 верасьня: Былому трэнэру-масажысту зборнай Беларусі ў біятлёне прысудзілі 9,5 года зьняволеньня за данаты