У Гомлі прайшлі 6 сумесных рэйдаў Дзяржаўнай аўтаінспэкцыі і судовых выканаўцаў па «даўжніках», якія не мплацілі адміністрацыйныя штрафы за парушэньне Правілаў дарожнага руху.
Гамельчукоў наведвалі на месцы жыхарства або знаходжаньня «з мэтай праверкі іх маёмаснага становішча, а таксама магчымасьці аплаты штрафаў», паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкаму. Акцыю назвалі «Час плаціць рахункі».
«У выніку ў даўжнікоў сканфіскавалі рэчы, якія маюць матэрыяльную каштоўнасьць (тэлевізары, ноўтбук, мабільныя тэлефоны), на агульную суму больш за 1,5 тысячы рублёў, а таксама наклалі арышт на транспартны сродак аднаго з даўжнікоў», — гаворыцца ў паведамленьні.
У ДАІ нагадалі, што штрафы трэба аплачваць своечасова, каб не дапускаць «арышту і наступнага забраньня вашай маёмасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Штрафы і канфіскацыі маёмасьці: эфэктыўная мера рэпрэсіяў ці нагода для новых пратэстаў