Пра гэта сьведчыць аналіз нацыянальных органаў статыстыкі.
Наперадзе ў росьце цэн за восем сёлетніх месяцаў апынуліся Казахстан (+6,6%), Кіргізстан (+5,5%), Эстонія (+4,6%), Узбэкістан (+3,84%), Расея (+3,7%), Малдова (+3,53%) і Таджыкістан (+3,2%).
Менш, чым у Беларусі, цэны вырасьлі ва Ўкраіне (+2,5%), Латвіі (+2,2%), Літве (+1,3%) і Азэрбайджане (+1,1%). У Грузіі зафіксавана зьніжэньне цэнаў на 0,6%, у Армэніі — на 3,2%.
У студзені, а таксама ў сакавіку–ліпені назапашаная інфляцыя (у параўнаньні зь леташнім сьнежнем) у Беларусі была ніжэйшая, чым ва Ўкраіне.
Па-ранейшаму не публікуе зьвестак аб дынаміцы цэнаў Туркмэністан. У самаабвешчаным Прыднястроўі, якое мае ўласную фінансавую сыстэму, цэны за студзень–жнівень павялічыліся на 3,5%, але ў агульнай статыстыцы гэта ня ўлічваецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Раней мне хапала 800 рублёў, цяпер трэба 1200-1500». Як інфляцыя павялічвае кошт перадач для вязьняў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы трацяць на харчаваньне 40% усіх даходаў, гэта вынік савецкай мадэлі кіраваньня, — эканаміст Раманчук