Кліматычныя актывісты з руху «Апошняе пакаленьне» раніцай 17 верасьня аблілі аранжавай фарбай Брандэнбурскую браму ў цэнтры Бэрліну, паведамляе агенцтва AP.
Актывісты распырскалі фарбу на ўсё 6 калёнаў брамы з дапамогай агнягасільнікаў. 14 чалавек былі затрыманыя, тэрыторыю вакол брамы ачапілі, паведаміў прадстаўнік паліцыі.
«Пратэст ясна дае зразумець: надышоў час палітычных пераменаў: ад выкапнёвага паліва — да справядлівасьці», — цытуе AP заяву актывістаў.
Бурмістар Бэрліну Кай Вэгнэр назваў дзеяньні актывістаў актам вандалізму. «Сваімі дзеяньнямі гэтая група ня толькі наносіць шкоду гістарычнай Брандэнбурскай браме, але і нашай свабоднай дыскусіі пра важныя праблемы нашага часу і будучыні», — заявіў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 2023 год ужо стаў самым гарачым за ўсю гісторыю назіраньняў, а 2024-ы будзе яшчэ гарачэйшы. Вінаваты Эль-Ніньнё