Ва ўсіх трох краінах, якія ў мінулым былі калёніямі Францыі, у апошнія гады адбыліся вайсковыя. Да ўлады прыйшлі антыфранцузскія сілы. Вайсковыя хунты Буркіна-Фасо і Малі адкрыта арыентуюцца на супрацоўніцтва з Масквой. У гэтых краінах былі разьмешчаны найміты расейскай прыватнай кампаніі «Вагнэр».
Пераварот у Нігеры адбыўся сёлета ў ліпені. На яго рэзка нэгатыўна адрэагавалі суседзі Нігера па заходняй Афрыцы. Арганізацыя ЭКОВАС, якая аб’ядноўвае больш за 10 краін, заявіла, што не выключае інтэрвэнцыі ў Нігер для аднаўленьня законнага ўраду. Малі і Буркіна-Фасо, у сваю чаргу, падтрымалі путчыстаў. Цяпер яны аформілі свой саюз фармальна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва ўкраінскай выведцы заявілі, што да сярэдзіны верасьня вагнэраўцы зьедуць зь Беларусі ў АфрыкуПра разьмяшчэньне ў Нігеры атрадаў ПВК «Вагнер» ці іншых зьвязаных з Расеяй сіл пакуль не паведамлялася. Аднак вядома, што ў пачатку верасьня Буркіна-Фасо наведала дэлегацыя Міністэрства абароны Расеі. Яна правяла перамовы з прадстаўнікамі ўсіх трох краін, Малі, Буркіна-Фасо і Нігера. Абмяркоўвалася, як сьцьвярджаецца, ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва.
Краіны Захаду асьцерагаюцца ўмацаваньня пазыцый Масквы ў афрыканскім рэгіёне Сахель, адзначаючы, што яно можа падарваць стабільнасьць усяго кантынэнту.
Пры гэтым France Presse адзначаюць, што ўсе тры дзяржавы, якія падпісалі пакт, сутыкаюцца з узброенай прысутнасьцю атрадаў радыкальных ісламістаў, зьвязаных з тэрарыстычнымі арганізацыямі — «Аль-Каідай» або «Ісламскай дзяржавай». У падпісаным пакце таксама гаворыцца, што змаганьне з тэрарызмам зьяўляецца галоўным прыярытэтам для трох краін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хунта Нігера абяцае дыялёг з мэтаю вярнуць грамадзянскае праўленьне