Пра гэта паведаміў галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка.
Адным з ляўрэатаў прэміі сёлета стане прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Асноўнай мэтай візыту ў ЗША стане ўдзел у мерапрыемствах Генэральнай Асамблеі ААН.
Паводле слоў Вячоркі, у Нью-Ёрку ў Ціханоўскай заплянаваныя сустрэчы з палітычнымі лідэрамі і міністрамі замежных спраў шэрагу дзяржаў. Таксама яна возьме ўдзел у арганізаванай дэлегацыяй Эўразьвязу пры ААН дыскусіі на тэму незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская сустрэнецца ў ЗША з палітыкамі на высокім узроўніУ ЗША Ціханоўская правядзе перамовы з намесьнікам дзяржсакратара ЗША ў пытаньнях грамадзянскай бясьпекі, дэмакратыі і правоў чалавека Узрай Зеяй, памочнікам дзяржсакратара ў пытаньнях Эўропы і Эўразіі Юры Кім, намесьнікам адміністратара Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) Ізабэль Коўлман.
Плянуюцца таксама сустрэчы з прэзыдэнтам Гватэмалы Алехандра Джаматэі і міністрам замежных спраў Фінляндыі Элінай Валтанен.
- Гэта чацьвёртае наведваньне Злучаных Штатаў экс-кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі.
- 28 ліпеня 2021 году прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і Ціханоўская правялі перамовы ў Вашынгтоне.
- У верасьні 2022 году дэмакратычная лідэрка выступіла на мерапрыемствах Генэральнай асамблеі ААН.
- У сакавіку 2023 году дэмакратычная лідэрка Беларусі наведала Злучаныя Штаты па запрашэньні Кангрэсу.
- 12 ліпеня Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з Джо Байдэнам у Вільні.