«Зеркала» нагадвае, што адна з навінак, якую хочуць увесьці законапраектам, — перавод большасьці беларусаў на атрыманьне пэнсій праз банкі.
15 верасьня ў Палаце прадстаўнікоў правялі пасяджэньне працоўнай групы па гэтым нашумелым законапраекце. Акрамя дэпутатаў у абмеркаваньні бралі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў.
На пасяджэньні абмеркавалі сярод іншага дзяржаўнае рэгуляваньне дзейнасьці арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі праз стацыянарнае абслугоўваньне.
Пра які законапраект ідзе мова
Улады хочуць увесьці зьмены па сацыяльным страхаваньні. Адна з магчымых навінак, якую прапануе ўрад, — унесьці зьмену ў мэханізм выплаты пэнсій. Іх хочуць выдаваць пераважна праз банкі, а магчымасьць атрымліваць грошы праз пошту маюць намер пакінуць толькі для некаторых беларусаў.
Раней дэпутаты Палаты скрытыкавалі прапанову ўраду, а пасьля прынялі яе ў першым чытаньні.
У Міністэрстве працы не адказвае на пытаньні журналістаў, ці маюць намер улады ўводзіць зьмену мэханізму атрыманьня пэнсій або адмовіліся ад гэтай задумы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства падаткаў нагадала беларусам, што на сплату збораў за першую кватэру, зямлю і транспарт застаецца няшмат часу