Ціханоўская сустрэнецца ў ЗША з палітыкамі на высокім узроўні

Сьвятлана Ціханоўская

Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская 17–23 верасьня наведае Злучаныя Штаты Амэрыкі, паведаміў BPN яе галоўны дарадца Франак Вячорка.

У праграме візыту — сустрэчы на высокім узроўні з палітыкамі ЗША і іншых краінаў, а таксама з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Нью-Ёрку.

Чакаецца, што падчас візыту Ціханоўская правядзе перамовы з намесьнікам дзяржсакратара ЗША ў пытаньнях грамадзянскай бясьпекі, дэмакратыі і правоў чалавека Узрай Зэяй, памочнікам дзяржсакратара ў пытаньнях Эўропы і Эўразіі Юры Кім, намесьнікам адміністратара Агенцтва ЗША ў міжнародным разьвіцьці (USAID) Ізабэль Коўлман.

Плянуюцца таксама сустрэчы з прэзыдэнтам Гватэмалы Алехандра Джаматэі і міністрам замежных спраў Фінляндыі Элінай Валтанен, удзел у мерапрыемствах Генасамблеі ААН.

Гэтае чацьвёртае наведваньне краіны экс-кандыдаткай у прэзыдэнты Беларусі.

  • 28 ліпеня 2021 году прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і Ціханоўская правялі перамовы ў Вашынгтоне.
  • У верасьні 2022 году дэмакратычная лідэрка выступіла на мерапрыемствах Генасамблеі ААН.
  • У сакавіку 2023 году Ціханоўская наведала Злучаныя Штаты на запрашэньне Кангрэсу.
  • 12 ліпеня Ціханоўская сустрэлася з Байдэнам у Вільні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Офіс Ціханоўскай абяцае ў пачатку наступнага году выдаваць першыя пашпарты і дамаўляецца зь Літвой пра палёгку для беларусаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адкліканьне запрашэньня пасла Беларусі на ўручэньне Нобэлеўскай прэміі ў Стакгольме — знак падтрымкі народа, лічыць Ціханоўская
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская заклікала прэзыдэнтку Славеніі падтрымаць «эўрапейскі курс для Беларусі»