У выніку ўзаемнага абмену апэратыўнай інфармацыяй і ўзгодненай работы па яе праверцы на тэрыторыі Садружнасьці незалежных дзяржаў затрымалі 130 асоб, якія зрабілі злачынствы ў Беларусі. Гэтаму ў многім спрыяе дзейнасьць па напаўненьні Міждзяржаўнага інфармацыйнага банку фатаздымкамі асобаў, якіх абвясьцілі ў вышук.
Міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў адзначыў, што эфэкт прынесла новая сыстэма вышуку.
«Правядзеньне міждзяржаўнага спэцыяльнага комплекснага мерапрыемства „Вышук“ пацьвердзіла сваю эфэктыўнасьць. Сёлета ў рэспубліцы на запыт праваахоўных органаў краін СНД затрымалі 77 злачынцаў».
Таксама Кубракоў дадаў, што сёлета «дзякуючы эфэктыўным захадам узаемадзеяньня» выяўлена 20 каналаў паставак у Беларусь наркатычных сродкаў і псыхатропных рэчываў.
У першым паўгодзьдзі 2024 году Менск прыме навукова-практычную канфэрэнцыю шэфаў МУС краін СНД.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кубракоў абяцае каліноўцам «імгненны і канкрэтны» адказ, калі тыя ўвойдуць у БеларусьАкрамя таго, кіраўнік беларускага МУС на сустрэчы ў Туркестане паведаміў пра пасьпяховую барацьбу з інтэрнэт-злачынствамі. Удаецца выяўляць і арыштоўваць ня толькі махляроў непасрэдна, але і асоб, якія дапамагаюць абменьваць скрадзеныя грошы, крыптавалюты. Сёлета выкрылі 60 такіх асоб і вярнулі ў даход дзяржавы звыш 10 мільёнаў даляраў.
МУС Беларусі прапанаваў сумесна зь міністэрствамі іншых краін і Бюро каардынацыі барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю прааналізаваць практыку прымяненьня і актуальнасьць палажэньняў Пагадненьня аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачынствамі ў сфэры інфармацыйных тэхналёгій, падпісанага ў Душанбэ ў 2018 годзе.
Гэта могуць зрабіць ужо на чарговым пасяджэньні, якое беларуская дэлегацыя прапанавала правесьці ў сваёй краіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі павялічыў выдаткі на рэканструкцыю вайсковых частак, дзе дысьлякуюцца брыгады спэцпрызначэньня