Адразу пасьля здарэньня адзін з бацькоў расказаў Свабодзе са спасылкай на настаўнікаў, што трывога была трэнавальнай, але з умовай не казаць пра гэта дзецям, бо школа беларуская і рызыкі могуць быць рэальныя, таму такі высокі ўзровень. «Дзяцей вывелі і распусьцілі па дамах. Маё дзіця ўжо дома. Але ніякіх дэталяў ня ведаюць. Адно, што нібыта настаўнікі сказалі нікому нічога не казаць».
Як паведаміла Delfi са спасылкай на віленскую паліцыю, раніцай 14 верасьня намесьнік дырэктара атрымаў па электроннай пошце паведамленьне пра нібыта закладзеную ў гімназіі бомбу. У гімназію прыехала паліцыя, падчас агляду будынка знайшлі падазроны прадмет, і тады вучняў і настаўнікаў эвакуавалі. Прыехалі сапэры, але інфармацыя пра мінаваньне не пацьвердзілася. Быў сабраны матэрыял паводле крымінальнага артыкулу пра лжывае паведамленьне насельніцтву аб небясьпецы або катастрофе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Больш за ўсё натхняе, калі дзеці задаволеныя». Расказваем пра беларускія школу і садок у ВаршавеГімназія імя Францішка Скарыны ў Вільні — гэта адзіная беларускамоўная школа ў Літве. Пры гэтым бацькі беларускіх школьнікаў часта скардзяцца, што трапіць у яе цяпер вельмі цяжка, яна перапоўненая.
Летась падчас канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні таксама паступіла паведамленьне аб замінаваньні будынку, дзе адбывалася сутрэча. Удзельнікаў вывелі, а спэцыялісты агледзелі памяшканьне. Інфармацыя пра выбухоўку аказалася фальшывай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ангельская без Брытаніі, француская без Парыжа. Настаўнікі расказваюць, як у Беларусі цяпер вывучаюць замежныя мовы