Румынія ўвяла дадатковыя абмежаваньні на палёты ў частцы сваёй паветранай прасторы ўздоўж мяжы з Украінай у сувязі з узмацненьнем расейскіх нападаў на рачныя парты Ўкраіны на Дунаі, паведаміла ў чацьвер Міністэрства абароны.
Фрагмэнты бесьпілётнікаў пасьля расейскіх нападаў тройчы знаходзілі на тэрыторыі члена NATO Румыніі ў гэтым месяцы, што падкрэсьлівае рызыкі для бясьпекі Паўночнаатлянтычнага альянсу, чальцы якога маюць абавязаньні ва ўзаемнай абароне, піша Reuters.
Расейскія атакі на рачныя парты Ўкраіны праз Дунай з Румыніі пачасьціліся зь сярэдзіны ліпеня, калі Масква адмовілася ад пагадненьня гадавой даўнасьці, якое зьняло дэ-факта расейскую блякаду чарнаморскіх партоў Украіны. NATO заявіў, што расейскія ўдары паблізу мяжы былі «дэстабілізацыйнымі», нават калі не было ніякіх прыкмет таго, што Расея мае намер нанесьці ўдар па краіне NATO. Але далейшай рэакцыі пакуль няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Румыніі ў другі раз за тыдзень знайшлі абломкі расейскага дронуУпершыню Румынія ўвяла абмежаваньні ўздоўж мяжы з Украінай у траўні мінулага году на адлегласьці да 8 км у нацыянальнай паветранай прасторы на вышыні да 1000 мэтраў.
Цяпер румынскае Міністэрства абароны заявіла, што ўвяло дадатковыя абмежаваньні паміж дунайскімі рачнымі партамі Суліна і Галац на адлегласьць да 30 км у нацыянальнай паветранай прасторы да вышыні 4000 мэтраў.
«Пілятаваныя або бесьпілётныя самалёты не дапускаюцца ў гэтыя забароненыя зоны, за выключэньнем дзяржаўных самалётаў ... і надзвычайных сытуацый», — гаворыцца ў заяве міністэрства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Румыніі пасьля чарговага абстрэлу Расеяй украінскіх партоў на Адэшчыне зноў знайшлі аскепкі дронаМЗС Румыніі двойчы выклікала часовага паверанага ў справах Расеі пасьля выяўленьня на тэрыторыі Румыніі фрагмэнтаў бесьпілётніка. Міністэрства абароны павінна разгарнуць дадатковыя войскі на паўднёвым усходзе Румыніі каля мяжы і павялічыць патрулі і назіральныя пункты, імкнучыся прадухіліць рызыкі для мясцовых жыхароў.
Украіна зьяўляецца адным з найбуйнейшых у сьвеце экспартэраў збожжа, а румынскі чарнаморскі порт Канстанца цяпер зьяўляецца найбуйнейшым альтэрнатыўным экспартным маршрутам Кіева, куды збожжа прыбывае аўтамабільным, чыгуначным або марскім шляхам на баржах праз Дунай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад паветранай трывогі да бомбасховішчаў. У Румыніі ўводзяць дадатковыя захады бясьпекі ў памежных з Украінай раёнах