Аляксандар Лукашэнка 14 верасьня адправіўся ў Расею «з працоўным візытам», паведаміў тэлеграм-канал «Пул Першага».
Адзначаецца, што перамовы Лукашэнкі і Пуціна адбудуцца 15 верасьня і плянаваліся яны загадзя, «у адпаведнасьці з графікам сустрэч».
Галоўнымі тэмамі перамоваў заяўленыя «міжнародны парадак дня і рэгіянальная праблематыка», «сумесныя задачы у прамысловасьці, сельскай гаспадарцы і іншых галінах», а таксама «агульная вялікая работа ў сфэры імпартазамяшчэньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З аднаго боку — закрытае неба, з другога — зграі варожых бесьпілётнікаў. І як цяпер Лукашэнку лятаць?Гэта будзе шостая сустрэча Лукашэнкі з Пуціным ад пачатку году. Апошняя адбылася ў ліпені ў Санкт-Пецярбургу.
13 верасьня прэзыдэнт Расеі сустракаўся з кіраўніком Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі (КНДР) Кім Чэн Ынам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што пішуць амэрыканскія, расейскія і паўночнакарэйскія СМІ пра сустрэчу кіраўнікоў Расеі і Паўночнай Карэі