Паведамляецца, што пра магчымы ўзлом Цімчанкі 22 чэрвеня папярэдзіла карпарацыя Apple. Рэдакцыя «Медузы» зьвярнулася па дапамогу да Access Now, тыя дасьледавалі прыладу і пацьвердзілі напад.
Як гаворыцца ў заяве Access Now, пераклад якой публікуе «Медуза», узлом адбыўся праз два тыдні пасьля таго, як расейскія ўлады абвясьцілі «Медузу» «непажаданай арганізацыяй». Падкрэсьліваецца, што гэта першы пацьверджаны выпадак, калі праграма Pegasus — распрацоўка ізраільскай кампаніі NSO Group — была ўжытая супраць расейскага журналіста. Рэдакцыя «Медузы» месьціцца ў Латвіі.
Паводле дадзеных Access Now, тэлефон меркавана быў заражаны 10 лютага 2023 г. або каля гэтай даты, у гэты час Цімчанка знаходзілася ў Бэрліне.
NSO Group цьвердзіць, што Pegasus прадаецца толькі дзяржаўным органам, аднак наяўныя дадзеныя не дазваляюць дакладна высьветліць, якая менавіта дзяржава магла мець дачыненьне да сачэньня. На тэрыторыі ЭЗ былі выяўленыя як мінімум 14 краін і 22 ведамствы, якія выкарыстоўваюць Pegasus. У заяве НКА падазрэньні ў выкарыстаньні праграмы вылучаныя супраць некалькіх дзяржаў, у тым ліку Азэрбайджану, Казахстану, Узбэкістану і некалькіх краін Эўразьвязу. Ня выключанае і прамое дачыненьне расейскіх уладаў да ўзлому.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Apple заявіла аб ліквідацыі ўразьлівасьці, якая дазваляла шпіёнскай праграме Pegasus узломваць айфоны«Узлом выдаўца „Медузы“ выклікае асаблівую трывогу, улічваючы вельмі ўразьлівае становішча незалежных расейскіх СМІ і журналістаў, якія ўцякаюць ад цэнзуры і перасьледу ў Расеі і сутыкаюцца з сачэньнем, недаверам і замахамі на іх жыцьцё ў Эўропе», — гаворыцца ў заяве Access Now. НКА таксама заклікала ўсе дзяржавы ўвесьці мараторый на выкарыстаньне шпіёнскіх праграм, падобных да Pegasus.
- Pegasus можа ўзломваць мабільныя тэлефоны па спасылцы і таемна запісваць электронныя лісты, званкі і тэкставыя паведамленьні. У некаторых выпадках шпіёнскае праграмнае забесьпячэньне можа актывавацца, нават калі ахвяра не націскае на спасылку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шпіёнская праграма Pegasus можа ўзламаць любы смартфон. Ці карыстаюцца ёю ў Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расьсьледаваньне выявіла сусьветнае сачэньне за журналістамі і актывістамі