У судзе Ленінскага раёну Менску 17 жніўня асудзілі Вадзіма Мірончыка паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»), паведамляюць праваабаронцы. Судзьдзя Юлія Інчына прызначыла Вадзіму тры гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).
Менчука абвінавацілі ва ўдзеле ў некалькіх пратэставых акцыях у Менску, выхадзе на праезную частку і перакрыцьці руху грамадзкага транспарту.
Яго апазналі па фота і відэазапісах, якія той рабіў падчас мітынгаў. Здымкі знайшлі ў тэлефоне Вадзіма падчас затрыманьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 11 верасьня: КДБ Беларусі паведаміў пра выкрыцьцё трох «баявых ячэек»У Берасьці мужчыну судзяць за перасыланьне відэа з вайсковай тэхнікай у тэлеграм-бот Nexta
У Берасьцейскім абласным судзе 12 верасьня пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Аляксандра Коваля. Яго абвінавачваюць у садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці паводле ч. 1 арт. 361-4 КК за перасылку відэа з вайсковай тэхнікай у тэлеграм-бот Nexta. Запіс знайшлі ў тэлефоне Аляксандра, калі той вяртаўся ў Беларусь.
Як паведамляе «Берасьцейская вясна», мужчыну затрымалі яшчэ 28 траўня. Абвінавачаньне запрошвае Аляксандру 2,5 года калёніі. Прысуд агучаць 14 верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як КДБ і ГУБАЗіК маніпулююць беларусамі. Расказвае былы сьледчы. Аўдыё