На дадзены момант у адрас гэтых арганізацый накіравана 63,5 тысячы эўра з 557,8 тысячы сабраных. Іншыя плацяжы — у працэсе.
Арганізатары збору зазначаюць, што ўсё робіцца акуратна і па законах.
Прадстаўнікі ініцыятываў падпісваюць дамовы асабіста, у прысутнасьці натарыюса. Банк хоча быць упэўнены, што гэта не адмываньне грошай — таму патрабуе шмат дакумэнтаў. Ёсьць і пытаньне з падаткамі. Усё гэта адбірае шмат часу, прызнаюцца арганізатары.
Пры ўсіх цяжкасьцях не зьмяніўся намер арганізатараў маратону выдаткаваць сабраныя сродкі на перадачы, мэдычную дапамогу, аплату адвакатаў і фінансавую дапамогу сем’ям палітычных вязьняў. Грошы разьмяркоўваюцца сярод ініцыятыў, якія наўпрост дапамагаюць палітвязьням і іх сем’ям — зыходзячы зь іх патрэбаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Празь месяц пасьля маратону салідарнасьці з палітвязьнямі «Нам ня ўсё адно!» улады прызналі яго «экстрэмісцкім» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я часам думаю: „Хай бы ён зламаўся“». Як жывуць і на што спадзяюцца блізкія палітвязьняў