Гомельскі мясакамбінат «Кракаўскія» сасіскі замяніў на «Крамлёўскія». ФАТАФАКТ

Сасіскі, каўбасы. Ілюстрацыйнае фота

Сасіскі, каўбасы. Ілюстрацыйнае фота

Ад нядаўняга часу ў крамах зьніклі «Кракаўскія» сасіскі Гомельскага мясакамбінату.

Гэта заўважылі чытачы тэлеграм-каналу «Флагшток». Аднак зьявіліся сасіскі «Крамлёўскія». Калі пільна прыгледзецца да пакунку «Крамлёўскіх», на ім можна заўважыць дробны надпіс, што гэта ўсё ж «Кракаўскія».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «2 з 10. Спалучэньне прадуктаў жудаснае». Якія на смак новыя беларускія бургеры ў былым McDonald’s