Хроніка перасьледу 11 верасьня: КДБ Беларусі паведаміў пра выкрыцьцё трох «баявых ячэек»

Герб КДБ на браме будынку ў Менску

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

КДБ Беларусі паведаміў пра выкрыцьцё трох «баявых ячэек»

Спэцслужбы ў Менску заяўляюць, што тры ячэйкі нібыта працавалі на Службу бясьпекі Ўкраіны (СБУ) і хацелі падарваць у Беларусі чыгунку.

КДБ сьцьвярджае, што падарваць чыгунку зьбіраліся два беларусы, якія маюць навыкі ў мінна-выбуховай справе. А кіраваў імі нібыта грамадзянін Украіны.

Паводле сілавікоў, таксама гэты ўкраінец незаконна перасек мяжу Беларусі і пакінуў на тэрыторыі краіны «арсэнал зброі». Усіх мужчын зьмясьцілі ў СІЗА КДБ.

Паводле афіцыйнага паведамляеньня, «канфіскаванай выбухоўкі хапіла б, каб пусьціць з рэек любы цягнік».

Тэлеграм-канал «Хрысьціянская візія» паўторна забаранілі

Тэлеграм-канал «Хрысьціянская візія» другі раз за месяц прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Адпаведнае рашэньне прыняў суд Лідзкага раёну 7 верасьня. «Экстрэмісцкімі матэрыяламі» таксама прызнаны лягатып праекту.

Таксама ў «Сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» трапілі тэлеграм-каналы і чаты Dapamoga, «ОШС», Mienski Reagan, «Уручье 4».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 10 верасьня: масавыя затрыманьні на «Паліміры»; схапілі сьведку затрыманьня Латыпава

Затрыманьне 17-гадовага за татуіроўку

ГУБАЗіК затрымаў 17-гадовага хлопца за татуіроўку з украінскім «Трызубам» і словамі пра «расейскі вайсковы карабель». Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

У Ваўкавыску затрымалі мужчыну

Паводле інфармацыі Grodno_grab, затрымалі Віталя Крысюкевіча. Паведамляецца, што мужчына нібыта распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы, дома ў яго знайшлі бел-чырвона-белую сымболіку.

Паводле сілавікоў, Віталя арыштавалі на 10 дзён паводле арт. 19.11 КаАП.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 8 верасьня: адваката Данілевіча і журналіста Меркіса дадалі ў «сьпіс экстрэмістаў»