Людзям рэкамэндуюць карыстацца падвазной або бутыляванай вадой.
Аварыя на сетках водазабесьпячэньня здарылася 6 верасьня ў 23:18 і закранула Першамайскі, Партызанскі і Савецкі раёны. У выніку пашкоджаньня адбылося зьніжэньне ціску.
Ужо ў 00:35 пашкоджаньне лякалізавалі, ціск у вадаправоднай сетцы аднавілі, паведаміў Менскі гарадзкі цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі.
Для піцьця, гатаваньня ежы і захаваньня правілаў асабістай гігіены насельніцтву трох менскіх раёнаў параілі выкарыстоўваць падвазную або бутыляваную ваду.
Некалькі чалавек зь Першамайскага раёну паведамілі Свабодзе, што ніякіх апавяшчэньняў для жыхароў не было.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аварыі на водаправодзе ў Гомлі і Пінскім раёне. Гэта ўжо шосты падобны выпадак за тыдзень у Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь адмовілася ад Бэрнскай канвэнцыі. Што гэта значыць для экалёгіі краіны?