Дата дня
7 верасьня 1885 нарадзілася Палута Бадунова, беларускі палітык, адзін зь лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, сябра Рады і Народнага сакратарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Жаночы подпіс пад Актам незалежнасьці стаіць толькі ў беларусаў»Таксама ў гэты дзень
1581 — пачалася аблога Пскова войскамі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыем у часе Інфлянцкай вайны.
1667 — беларускі асьветнік Сімяон Полацкі быў афіцыйна абвешчаны настаўнікам 13-гадовага расейскага царэвіча Аляксея.
1764 — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі абраны на караля польскага і вялікага князя літоўскага.
1812 — падчас вайны паміж Расеяй і Францыяй адбылася Барадзінская бітва.
2020 — Кіраўніцу штабу Віктара Бабарыкі на выбарах 2020 году Марыю Калесьнікаву схапілі сілавікі 7 верасьня 2020 году, спрабавалі прымусова яе вывезьці ва Ўкраіну. Аднак Калесьнікава на мяжы парвала свой пашпарт, вылезла праз вакно з аўтамабіля і вярнулася на тэрыторыю Беларусі. Там яе адразу затрымалі. Калесьнікаву судзілі ў закрытым рэжыме разам зь юрыстам Максімам Знакам. Яе прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу і 6 верасьня 2021 году асудзілі на 11 гадоў калёніі.
У гэты дзень нарадзіліся
1714 — Міхал Карыцкі, вялікалітоўскі паэт-лацініст эпохі Асьветніцтва, манах-езуіт, пэдагог, доктар філязофіі.
1832 — Людвік Нарбут, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі і Літве.
1919 — Алесь Асіпенка, беларускі пісьменьнік, сцэнарыст, заслужаны работнік культуры БССР (1979).
1935 — Станіслаў Астапчык, беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і фізыкі мэталаў.
1939 — Уладзімер Халіп, беларускі і савецкі сцэнарыст, літаратар.
1957 — Віктар Ганчар, беларускі палітык. 16 верасьня 1999 году Ганчар разам са сваім сябрам, бізнэсоўцам Анатолем Красоўскім, прапалі бязь вестак. Пазьней на месцы, дзе, як мяркуецца, адбылося выкраданьне, знайшлі аскепкі шкла аўтамабіля і сьляды крыві.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Швайцарыі пройдзе першы суд у справе зьнікненьня апанэнтаў Лукашэнкі, будуць судзіць экс-байца САХР ГараўскагаУ памяці
1954 — у Мюнхэне пры загадкавых абставінах памёр Леанід Карась, журналіст беларускай службы Радыё Вызваленьне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Радыё Свабода адкрылі мэмарыял загінулым журналістам, першая ахвяра была беларуская2004 — памёр беларускі пісьменьнік і перакладчык Алесь Асташонак.