«З адкрытых крыніц я магу толькі адзначыць, што назіраецца дынамічны спад. Яны разьмяркоўваюцца, пераяжджаюць на іншыя тэрыторыі, нехта едзе ў адпачынак у Расею або ў „адпачынак“ па паўторнай вярбоўцы ў іншыя вайсковыя кампаніі», — сказаў Арвідас Анушаўскас журналістам 6 верасьня, паведаміла літоўскае выданьне LRT.
«Сытуацыя зусім іншая, чым была тры тыдні таму», — дадаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Літвы: Пытаньне поўнага закрыцьця мяжы зь Беларусьсю траціць актуальнасьцьНа пачатку жніўня Літва і Польшча заявілі, што ў Беларусі знаходзяцца да 4 тысяч вагнэраўцаў, якія пераехалі туды пасьля няўдалага мяцяжу 24 чэрвеня.
Прысутнасьць вагнэраўцаў у Беларусі, штучны міграцыйны крызіс і павелічэньне кантрабанды сталі прычынай закрыцьця некалькіх памежных пунктаў у Літве і Польшчы.
18 жніўня Літва закрыла 2 з 6 памежных пераходаў зь Беларусьсю — «Шумск» (зь беларускага боку — «Лоша») і «Цьверач» («Відзы»).
28 жніўня па выніках сустрэчы кіраўнікоў міністэрстваў унутраных спраў краін Балтыі і Польшчы міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла пра намер падрыхтаваць прапанову ўраду закрыць яшчэ два пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю — «Лаварышкі» (зь беларускага боку «Катлоўка») і «Райгорад» («Прывалка»).
На польска-беларускай мяжы з 10 лютага 2023 году адкрыты толькі адзін з шасьці пунктаў пропуску для легкавікоў і адзін для грузавікоў, у Берасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча, Літва, Латвія і Эстонія патрабуюць ад Беларусі вывесьці «Вагнэр» і спыніць мігранцкі крызіс30 жніўня намесьнік міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацей Вонсік заявіў пра магчымасьць адкрыцьця пунктаў пропуску на польска-беларускай мяжы ў выпадку выкананьня канкрэтных умоваў — вываду вагнэраўцаў і спыненьня міграцыйнага патоку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы заявілі, што могуць адкрыць пункты пропуску, калі Лукашэнка выканае дзьве ўмовы31 жніўня ўкраінскі Цэнтар нацыянальнага супраціву, які зьвязваюць з вайсковай выведкай і Сіламі спэцыяльных апэрацый Украіны, паведаміў, што палітычнае кіраўніцтва Расеі вырашыла да сярэдзіны верасьня вывесьці большую частку вагнэраўцаў у афрыканскія краіны — Нігер, Лібію, Судан, Малі, ЦАР і Мазамбік. Меншая частка вагнэраўцаў застануцца інструктарамі па падрыхтоўцы спэцыяльных падразьдзелаў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі «для супрацьдзеяньня магчымаму перавароту супраць Лукашэнкі або падпішуць кантракт зь Мінабароны Расеі на вайну супраць Украіны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва ўкраінскай выведцы заявілі, што да сярэдзіны верасьня вагнэраўцы зьедуць зь Беларусі ў Афрыку