У Віцебску 5 верасьня пачаўся суд над палітзьняволенымі відэаапэратарам-фрылансэрам Вячаславам Лазаравым і ягонай жонкай Тацянай Пыцько, паведамляе «Вясна».
Справу разглядае Віцебскі абласны суд, судзьдзя — Яўген Буруноў. Судовы працэс ідзе ў закрытым рэжыме.
Віцебскага відэаапэратара-фрылансэра Вячаслава Лазарава затрымалі ў лютым пасьля ператрусу. Пазьней стала вядома, што яму прадʼявілі абвінавачаньне паводле арт. 361-4 КК («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці). 6 чэрвеня затрымалі жонку Вячаслава — Тацяну. Пазьней стала вядома, што яе вінавацяць у стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзеле ў ім (арт. 361-1 КК).
Дачку Тацяны і Вячаслава, якой днямі споўніўся год і адзін месяц, адразу накіравалі на ўтрыманьне ў дзіцячы шпіталь, але пазьней перадалі бабулі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жонцы віцебскага палітвязьня прад’явілі абвінавачаньне ў крымінальнай справе, іх гадавалую дачку трымаюць у шпіталіГУБАЗіК затрымаў трэнэра юніёрскага «Дынама Менск»
Як паведамляе блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал, прычынай затрыманьня сталі фота і відэа з пратэстаў, а таксама «перасылка інфармацыі ў дэструктыўныя ініцыятывы».
На прымусовым відэа Артур Мустыгін кажа, што аднойчы ўдзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту, а таксама дасылаў інфармацыю ў чат-бот ініцыятывы «Голас».
Супрацоўніка МТС Аляксея Кузьміна будуць судзіць паводле двух крымінальных артыкулаў
Аляксей Кузьмін — начальнік аддзелу МТС, саліст музычнага гурту «Закон гуку», паведамляюць праваабаронцы. Мае трох дзяцей, адно зь іх з інваліднасьцю.
Аляксея затрымалі 26 кастрычніка 2022 году за тое, што нібыта перадаваў асабістыя дадзеныя сілавікоў «Чорнай кнізе Беларусі». У ліпені палітвязень даў прапагандыстам «пакаяльнае інтэрвію».
Яго абвінавачваюць паводле ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК («Дапамаганьне ў распальваньні варожасьці і варажнечы, учыненае групай асоб») і арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).
Працэс над Аляксеем Кузьміным распачнецца 11 верасьня ў Менскім гарадзкім судзе. Справу будзе разглядаць судзьдзя Сяргей Хрыпач.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 3 верасьня: на фэстывалі «Лідбір» затрымалі двух мужчын