Пра гэта Свабодзе стала вядома ад ягоных былых калегаў.
Анатолю Клешчуку было 65 гадоў. Вядома, што апошнія гады ён меў анкалягічную хваробу.
Анатоль Кляшчук нарадзіўся 21 кастрычніка 1957 году на Случчыне ў Менскай вобласьці. У 1986 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Быў фотарэпартэрам і загадчыкам аддзелу фотаілюстрацый газэты «Звязда».
Ён быў адным з заснавальнікаў і сябрам Беларускага грамадзкага аб’яднаньня фатографаў. Аўтар шэрагу фотаальбомаў і праектаў. Аўтар фотавыставаў, у тым ліку ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, у Палацы нацый у Жэнэве і ў будынку Эўрапарлямэнту.
Анатоль Кляшчук першым зь беларускіх фатографаў мэтраполіі зрабіў сэрыю здымкаў беларускай нацыянальна арыентаванай дыяспары ў ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Карагод беларускіх абрадаў»: тысячагадовыя традыцыі, якія рызыкуюць зьнікнуць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Анатоль Кляшчук: «Мае праведнікі»