Як паведаміў прадпрымальнік і мэцэнат Павал Падкарытаў у Facebook, суд у Ваўкавыску пастанавіў скасаваць дамову наконт набыцьця маёнтку Падароск нібыта «з-за невыкананьня ўмовы па ўводзе аб’ектаў у гаспадарчы абарот».
Сам Павал лічыць такое рашэньне незаконным і ўдакладніў чаму:
- справа непадсудная раённаму суду і, адпаведна, дамова павінна была разглядацца Эканамічным судом Горадзенскай вобласьці;
- тэрмін даўнасьці па пазове прапушчаны шмат гадоў таму;
- аб’ект увялі ў гаспадарчы абарот у 2014 годзе шляхам стварэньня турыстычнага прадпрыемства, перадачы яму аб’ектаў нерухомасьці і вядзеньня прадпрыемствам гаспадарчай дзейнасьці — арганізацыі экскурсійнага абслугоўваньня турыстаў у маёнтку цягам 2014-2023 гадоў;
- суду прадставілі ўсе доказы ўводу аб’ектаў у гаспадарчы абарот і вядзеньня прадпрыемствам гаспадарчай дзейнасьці з выкарыстаньнем набытых па дамове аб’ектаў;
- патрабаваных законам акалічнасьцяў, дастатковых для скасаваньня дамовы, няма ў наяўнасьці.
Рашэньне Ваўкавыскага раённага суду пакуль не ўступіла ў законную сілу. Падкарытаў плянуе абскардзіць яго ў вышэйшых судовых установах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніку і фінансаваму дырэктару «Маёнтку Падароск» выставілі абвінавачаньні па крымінальнай справеІніцыятыва «Маёнтак Падароск» аднаўляла сядзібу Чачотаў-Бохвіцаў у Падароску. У 2013 годзе яе выкупіў расейскі бізнэсовец беларускага паходжаньня Павал Падкарытаў.
Летась улады пачалі перасьлед кіраўніка і фінансавага дырэктара «Маёнтку Падароск». Іх абвінавацілі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у буйным памеры. Дырэктару ПТУП «Маёнтак Падароск» Юрыю Меляшкевічу і фінансаваму дырэктару Зьмітру Карабачу выставілі абвінавачаньне ў нясплаце падаткаў і страхавых унёскаў з заробкаў работнікаў амаль на 400 000 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 5 лістапада: затрымалі супрацоўніка дабрачыннага фонду «Вяртаньне»; у Беларусі 21 новы палітвязень ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Юрась Меляшкевіч са «справы "Маёнтка Падароск"» выйшаў на волю пад паруку