З 4 верасьня беларусы зноў могуць запісвацца на падачу дакумэнтаў для атрыманьня польскай турыстычнай візы.
Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі з боку польскіх дыпляматаў пакуль няма, аднак Onliner атрымаў у польскім візавым цэнтры пацьверджаньне пра прыём дакумэнтаў на турыстычную візу.
Паводле выданьня, журналістам расказалі, што запісацца на візу можна на сайце, і параілі пры выбары візы абіраць катэгорыю С.
Кошт візы — 35 эўра. Акрамя візавага збору, спаганяецца сэрвісны збор у памеры 11 эўра. Турыстычныя візы выдаюцца на тэрмін да 5 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларускім эмігрантам легалізаваць дзяцей, якія нарадзіліся ў Польшчы і Літве? Расказваюць бацькі і юрыстка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У 2022 годзе краіны ЭЗ выдалі беларусам удвая больш візаў, чым годам раней. Больш за усё — Італія