Прэсавая служба клюбу апублікавала ў сваім тэлеграм-канале відэаролік зь вершам Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часьцей».
Радкі верша прачыталі хакеісты Захар Палiшчук, Ягор Воранаў, Мiкiта Мiцкевiч, Раман Бабарыка, Раман Дастанка, Iлля Шурынаў, Максiм Лемяшэўскi.
- Старонка клюбу ў Фэйсбуку да 2016 году вялася па-беларуску. Тады клюб далучыўся да праекту кампаніі Velcome «Чытаем па-беларуску», а прадстаўнікі клюбу паведамлялі, што «завіталі ў адну са жлобінскіх школ, каб паразмаўляць са школьнікамі пра неабходнасьць выкарыстаньня беларускай мовы ў паўсядзённым жыцьці і прадэманстраваць, як хакей можа гучаць па-беларуску».
- Цікавы факт: у 2009 годзе назіральная рада клюбу «Мэталюрг» звольніла галоўнага трэнэра Яўгена Лебедзева пасьля таго, як хакейная каманда пад яго кіраўніцтвам перамагла каманду Аляксандра Лукашэнкі. Такое адбылося ўпершыню за гісторыю матчаў з удзелам Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Звольнены трэнэр, які перамог каманду Лукашэнкі