Прычынай ён назваю сваю нязгоду з тым, «што адбываецца ў маім былым доме пад назвай Беларусь».
«Я не хачу больш нічога мець агульнага са сваёй былой краінай. Буду спрабаваць рэалізаваць свае ідэі ў новай краіне», – напісаў Дашкевіч.
Ён таксама заявіў пра закрыцьцё «ўсіх сваіх праектаў, якія зьвязаныя з РБ, уключна з заснаваным у 2011 годзе мной выданьнем «Рагачоў Онлайн».
Дашкевіч — пасьпяховы музыка, 6-разовы ляўрэат міжнародных і рэспубліканскіх музычных конкурсаў, тройчы станавіўся ляўрэатам міжнароднага конкурсу імя Жыновіча. Быў стыпэндыятам спэцыяльнага прэзыдэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі. Цяпер ён паведаміў, што накіраваў афіцыйны ліст у адміністрацыю Лукашэнкі «пра адмову ад усіх дзяржаўных узнагарод і званьняў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рагачоўская міліцыя прызнала фота прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды «прапагандай экстрэмісцкай дзейнасьці»- У ліпені за апублікаванае на сайце «Рагачоў Анлайн» фота з польскім прэзыдэнтам Анджэем Дудам на фоне сьцяга, падобнага на бел-чырвона-белы, Дашкевіча аштрафавалі на 740 рублёў за нібыта «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў)». У жніўні на яго завялі крымінальную справу за абразу Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 КК).
- Дашкевіч з 2017 па 2020 год працаваў дырэктарам Цэнтру культуры ў вёсцы Побалава. Звольнілі яго ўвосень 2020-га. Ён пакінуў Беларусь амаль год таму і жыве ў Польшчы.
- 26 траўня муж палітзьняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк, паведаміў, што яна на знак пратэсту супраць катаваньняў заявіла пра адмову ад беларускага грамадзянства, падаўшы «адпаведны афіцыйны зварот» зь месцаў зьняволеньня. Пасьля гэтага Паліну накіравалі на псыхіятрычную экспэртызу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паліну Шарэнду-Панасюк, якая адмовілася ад беларускага грамадзянства, адправілі ў псыхіятрычны шпіталь