У МАК растлумачылі, што ідэю ўдзелу расейцаў і беларусаў у Азіяцкіх гульнях «не ажыцьцявіць па тэхнічных прычынах». Дэталі не ўдакладняюцца, аднак у Азіядзе афіцыйна ўдзельнічаюць краіны-сябры АСА, у які Расея і Беларусь не ўваходзяць.
У ліпені Алімпійскі савет Азіі пагадзіўся дапусьціць ня больш за 500 спартоўцаў з абедзьвюх краін у нэўтральным статусе. Удзел у Азіядзе дазволіў бы ім кваліфікавацца на Алімпіяду ў Парыжы 2024 года.
Летнія Азіяцкія гульні стартуюць 23 верасьня ў кітайскім горадзе Ханчжоў. У іх прымуць удзел больш за дванаццаць тысяч спартоўцаў з 45 краінаў.
Расейцаў і беларусаў адхілілі ад міжнародных спаборніцтваў амаль па ўсіх відах спорту ў адказ на поўнамаштабнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гульні СНД скончыліся: у беларусаў больш як 200 мэдалёў, экспэрты кажуць пра небясьпеку ізаляцыі ў спорце ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускіх і расейскіх спартоўцаў адхілілі ад тэніснага турніру ў Празе