Паводле інфармацыі прэс-службы перавозчыка, адноўлена магчымасьць пакупкі квіткоў на наўпроставыя і стыкоўныя рэйсы «Белавія», але пакуль толькі ў офісах продажаў авіякампаніі, прадстаўніцтвах і ў агентаў.
Зноў стала магчыма набываць дадатковыя паслугі, зьмяняць даты вылету і вяртаць квіткі.
Па-ранейшаму нельга набыць квіток на сайце авіякампаніі, купіць месца ў салёне самалёта, выканаць анлайн-рэгістрацыю. Не працуюць мабільны дадатак і сэрвісы праграмы «Белавія Лідар», недаступнае афармленьне любых паслуг з дапамогай плацёжнай сыстэмы «Разьлік».
Чакаецца, што 3 верасьня будзе адноўлена паслуга анлайн-рэгістрацыі, але без магчымасьці выбару месца.
Раней кампанія заяўляла, што аднавіць працу ўсіх сэрвісаў плянуецца 2 верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белавія» зь верасьня пераходзіць на расейскую сыстэму рэзэрваваньня авіяквіткоў- Раней на «Белавія» наклалі міжнародныя санкцыі — за прымусовую і незаконную пасадку самалёта Ryanair Атэны — Вільня 18 траўня 2021 году, задушэньне мірных дэманстрацый супраць Лукашэнкі і саўдзел рэжыму ў разьвязанай Расеяй вайне супраць Украіны.