Нобэлеўскі фонд адклікаў запрашэньні амбасадарам з Расеі, Беларусі і Ірану на цырымонію ўручэньня прэмій з прычыны «бурнай рэакцыі», вынікае з заявы на сайце арганізацыі ад 2 верасьня.
Першапачатковае рашэньне запрасіць на цырымонію ўсіх амбасадараў у фондзе патлумачылі жаданьнем «як мага шырэй распаўсюджваць каштоўнасьці і сэнсы, якія ўвасабляе Нобэлеўская прэмія — напрыклад, з дапамогай выразнага палітычнага пасланьня мінулага году, калі прэмію міру прысудзілі змагарам за правы чалавека з Расеі і Беларусі».
У арганізацыі заявілі, што ўлічылі «рэзкую рэакцыю» Швэцыі, у сталіцы якой сёлета пройдзе цырымонія.
«Таму мы вырашылі паўтарыць леташняе выключэньне са звычайнай практыкі, гэта значыць не запрашаць амбасадараў Расеі, Беларусі і Ірану на цырымонію ўручэньня Нобэлеўскай прэміі ў Стакгольме», — гаворыцца ў апублікаванай на сайце фонду заяве.
Пры паведамляецца, што амбасадараў трох краін «запросяць на цырымонію ў Осла».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паслоў Беларусі і Расеі запрасілі на банкет з нагоды ўручэньня Нобэлеўскіх прэмій. У Кіеве адрэагавалі, Ціханоўская выступіла супрацьПяць з шасьці цырымоній уручэньня Нобэлеўскай прэміі штогод праходзяць у Стакгольме, а Нобэлеўская прэмія міру ўручаецца ў Осла.
Летась Нобэлеўскі фонд заявіў, што паслоў Расеі і Беларусі не запросяць з прычыны расейскай агрэсіі супраць Украіны. Сёлета арганізатары зьмянілі рашэньне і 1 верасьня заявілі, што амбасадараў Беларусі і Расеі запрасілі на банкет з нагоды ўручэньня Нобэлеўскіх прэмій.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускае грамадзтва ненавідзіць дыктатуру». Жонка Бяляцкага Натальля Пінчук выступіла на Нобэлеўскай канфэрэнцыі міруПасьля гэтага швэдзкі дэпутат Эўрапарлямэнту ад Лібэральнай партыі Карын Карлсбра абвінаваціла Фонд у стварэньні «небясьпечнага прэцэдэнту», а афіцыйны прадстаўнік МЗС Украіны Алег Нікаленка заявіў, што прысутнасьць расейскага і беларускага амбасадараў толькі ўзмоцніць упэўненасьць гэтых дзяржаў у сваёй беспакаранасьці.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская заклікала Нобэлеўскі фонд і Нобэлеўскі камітэт не запрашаць «прадстаўнікоў нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі ні на якія мерапрыемствы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цяперашняя хваля рэпрэсіяў у Беларусі, відаць, самая жорсткая», — даклад праваабаронцаў