Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Армэніі ARMENPRESS паведаміла, што азэрбайджанскія падразьдзелы выкарысталі бесьпілётнікі і мінамёты для атакі армянскіх пазыцый у кірунку армянскага сяла Сотк, а пазьней пачалі абстрэл каля сяла Норабак.
Улады Азэрбайджану, у сваю чаргу, абвінавацілі Армэнію ў вайсковых правакацыях і заявілі, што «падразьдзелы азэрбайджанскай арміі толькі адказваюць на правакацыі падразьдзелаў Армэніі, страляючы толькі па легітымных вайсковых цэлях».
Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Азэрбайджану AZERTAC паведаміла, што ў выніку агню, «адкрытага армянскім бокам», атрымалі раненьні 4 азэрбайджанскія вайскоўцы.
У Баку заявілі, што Армэнія абстрэльвала Азэрбайджан з Гейчынскага махалу (так Азэрбайджан называе Басаркечарскі раён Армэніі, бо лічыць гэтыя землі гістарычна сваімі тэрыторыямі, на якіх Армэнія «зачысьціла азэрбайджанскае насельніцтва». — РС) па азэрбайджанскіх пазыцыях у кірунку гораду Кельбаджар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ерэван абвінаваціў Азэрбайджан у абстрэле назіральнікаў ЭЗ. Баку не камэнтуеУ ліпені Азэрбайджан прыпыніў рух праз кантрольна-прапускны пункт у Лачынскім калідоры ў чаканьні расьсьледаваньня, пасьля таго як нібыта ў аўтамабілях Чырвонага Крыжа, якія ішлі з Армэніі, выявілі «розныя віды кантрабанды». Прыпыненьне руху ўзмацніла занепакоенасьць гуманітарным крызісам у Нагорным Карабаху.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чарговы інцыдэнт у Карабаху: Азэрбайджан адмовіўся прапусьціць праз Лачынскі калідор калёну грузавікоўУ сярэдзіне ліпеня прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў і прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян правялі ў Брусэлі (Бэльгія) новы раўнд мірных перамоваў. Пасярэднікам на іх быў прэзыдэнт Эўрапейскай рады Шарль Мішэль, які назваў перамовы «шчырымі, сумленнымі і па сутнасьці». Аднак канкрэтных дамоўленасьцяў бакі тады не дасягнулі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баку і Ерэван правялі новы раўнд мірных перамоваў, пагадненьня пакуль нямаРасея таксама імкнецца стаць удзельнікам працэсу ўрэгуляваньня канфлікту вакол Нагорнага Карабаху. Масква прапанавала правесьці ў сябе саміт з удзелам дзьвюх краін.
Завяршэньне шматгадовага канфлікту стала больш рэальным пасьля таго, як Ерэван пагадзіўся прызнаць тэрытарыяльную цэласнасьць Азэрбайджану, уключаючы Нагорны Карабах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Армэнія і Азэрбайджан дамовіліся аб узаемным прызнаньні тэрытарыяльнай цэласнасьціУ той жа час Армэнія патрабуе міжнародных мэханізмаў абароны правоў і бясьпекі армянскага насельніцтва рэгіёну. Баку ж настойвае на тым, што такія гарантыі павінны давацца на нацыянальным узроўні, і адмаўляецца ад любога міжнароднага фармату.
Армэнія і Азэрбайджан вялі дзьве вайны за Нагорны Карабах, горны анкляў, населены пераважна армянамі, які міжнародна прызнаны часткай Азэрбайджану. Апошняя вайна доўжылася шэсьць тыдняў у канцы 2020 году і прывяла да гібелі 7000 салдат з абодвух бакоў. У выніку вайны Азэрбайджан вярнуў кантроль над часткай Нагорнага Карабаху і сямю прылеглымі раёнамі. Вайна скончылася спыненьнем агню пры пасярэдніцтве Расеі, згодна зь якім Масква разгарнула каля 2000 вайскоўцаў для выкананьня міратворчых абавязкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Армэніі заявілі аб магчымым выхадзе з АДКБ і антырасейскіх настроях у Нагорным Карабаху