ГУБАЗіК затрымаў за бел-чырвона-белыя палосы на куртцы хлопца, які паведаміў аб пераробленай «няправільнай» татуіроўцы

Маніфэстацыя жанчын зь бел-чырвона-белымі парасонамі. Архіўнае ілюстрацыйнае фота.

Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, ГУБАЗіК затрымаў хлопца з прычыны бел-чырвона-белых палосаў на куртцы. Раней хлопца ўжо затрымлівалі з прычыны «экстрэмісцкай» татуіроўкі, якую яго прымусілі «перабіць».

Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», ён гэта выканаў і прыйшоў да сілавікоў зрабіць справаздачу. Мяркуючы па допісе, хлопцу прызначылі 15 сутак арышту за куртку зь белымі і чырвонымі палоскамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нязручныя для Лукашэнкі сымбалі. За зьнявагу «Пагоні» і бел-чырвона-белага сьцяга давядзецца адказваць