Запасаў у адкрытым радовішчы мінімум 200 тысяч тон, паведамляе БелТА.
Радовішча ў Рэчыцкім раёне называецца Ўсходне-Някрасаўскім, расказаў намесьнік гендырэктара «Беларуснафты» ў геалёгіі Пётра Поўжык.
Раней на гэтым месцы выявілі падсолевую структуру. Спэцыялісты працягнулі дасьледаваць тэрыторыю на пляцы 150 квадратных кілямэтраў.
«Пры бурэньні сьвідравіны з ужываньнем тэхналёгіі гідраразрыву плясту на глыбіні 4,2 тысячы мэтраў пры выпрабаваньні падсолевых адкладаў мы атрымалі прамысловы прыток нафты дэбітам парадку 30 кубамэтраў за дзень», — расказаў Пётра Поўжык.
Новае радовішча чакае дэталізацыя пабудовы, пастаноўка на дзяржаўны балянс і падлік запасаў вуглевадародаў. Паводле папярэдняй ацэнкі экспэртаў, іх ня менш за 200 тысяч тон.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь вінаватая Вэнэсуэле амаль 1,5 млрд даляраў, — матэрыялы расьсьледаваньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Беларусь здолела адаптавацца да санкцыйнага рэжыму. Прычыны тлумачыць дарадца Ціханоўскай па рэформах