Пра гэта піша расейскае выданьне «Важные истории» са спасылкай на аўдыёзварот, распаўсюджаны ў чатах расейскіх наймітаў ПВК «Вагнэр». Сапраўднасьць запісу выданьню пацьвердзілі прадстаўнікі «Вагнэра».
Асоба на запісе (яе статус у іерархіі кампаніі невядомы) называе сытуацыю «надзвычай складанай», зазначаючы, што «нас не пускаюць у СВА» (СВА — «спэцыяльная ваенная апэрацыя», так у Расеі называюць вайну з Украінай).
«Цяпер мы вымушаныя шукаць варыянты працы ў Афрыцы і на Блізкім Усходзе. Там сытуацыя таксама няпростая. У нас ёсьць жорсткая канкурэнцыя ў выглядзе Мінабароны і Расгвардыі, якія таксама плянуюць і спрабуюць туды ўвайсьці з аналягічнымі мерапрыемствамі, якія мы праводзілі», — гаворыцца ў аўдыёзвароце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шрайбман — пра частковае закрыцьцё мяжы, лёс «Вагнэра» ў Беларусі і заяву Зяленскага аб вызваленьні БеларусіПа словах прадстаўніка «вагнэраўцаў», Яўгеній Прыгожын падчас сваёй апошняй паездкі ў Афрыку «вырашыў гэтыя пытаньні», а цяпер «іх будзе вырашаць далей кіраўніцтва». Ён адзначыў, што група будзе імкнуцца забясьпечыць падначаленых працай, але «калі і ў якіх абʼёмах, пакуль невядома».
«Таму альбо чакайце, альбо шукайце іншыя варыянты заробку. Сачыце за міжнароднай сытуацыяй. Калі нашу каманду прымуць у СВА, то мы адновім актыўны набор супрацоўнікаў, праца будзе», — кажа на запісе прадстаўнік ПВК «Вагнэр».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча, Літва, Латвія і Эстонія патрабуюць ад Беларусі вывесьці «Вагнэр» і спыніць мігранцкі крызісThe Wall Street Journal пісала, што апошнія дні жыцьця Прыгожын правёў у Афрыцы. 18 жніўня ён сустрэўся з прэзыдэнтам Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі (ЦАР) Фостэнам-Арканжам Туадэрай, спрабуючы пераканаць яго працягваць супрацоўніцтва — паводле выданьня, прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін раней раіў кіраўніку ЦАР дыстанцыявацца ад Прыгожына.
Незадоўга да сьмерці Прыгожына ў Лібію прыяжджаў намесьнік міністра абароны РФ Юнус-Бек Еўкураў — у краіне гэта ўспрынялі як сыгнал, што цяпер партнэрства працягнецца на ўзроўні рэгулярных арміяў дзьвюх краінаў. Журналіст Андрэй Захараў сьцьвярджаў, што Прыгожына таксама папрасілі «выбрацца» з Сырыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: The Wall Street Journal: Прыгожын да крушэньня ягонага самалёта сустракаўся з прэзыдэнтам Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што будзе зь Беларусьсю пасьля сьмерці Прыгожына?