Паводле яе слоў, сувязь з мужам Сяргеем Ціханоўскім адсутнічае з 9 сакавіка. «Я ўжо пяць месяцаў нічога не ведаю пра свайго мужа», — адзначыла палітык.
Яна пераканана, што беларускімі ўладамі «такая атмасфэра ствараецца спэцыяльна, каб яшчэ больш маральна мучыць людзей, што зьяўляецца яшчэ адным спосабам гвалту і ўплыву на людзей».
«Рэжым хоча, каб гэтыя людзі адчувалі сябе забытымі, кінутымі. Таму мы выкарыстоўваем любую магчымасьць, каб як мага хутчэй вызваліць гэтых людзей і паспрабаваць хоць неяк данесьці да нашых блізкіх, да нашых сваякоў, якія церпяць, якія знаходзяцца ў турмах, што мы змагаемся і спрабуем змагацца за іх вызваленьне з турмаў», — сказала Ціханоўская.
«Я ўпэўнена, што калі-небудзь вярнуся ў Беларусь, — заявіла яна. — Мы рашуча змагаемся і чакаем таго моманту, калі зможам вярнуцца, вызваліць усіх палітычных вязьняў і правесьці свабодныя выбары».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі мы не падтрымліваем палітвязьняў і іх сем’і, то дзеля чаго мы ўсё гэта рабілі ў 2020 годзе?» — былы палітвязень Алег Грузьдзіловіч3 ліпеня Ціханоўская паведаміла аб атрыманьні ананімнага пасланьня з інфармацыяй, што яе муж нібыта памёр у жодзінскай турме. Аналягічнае пасланьне Ціханоўская ўжо атрымлівала раней. «Я ня ведаю, як гэта пракамэнтаваць. Я нічога ня чула пра Сяргея з 9 сакавіка і адвакатам адмаўляюць у доступе да яго», — напісала тады палітык.
5 ліпеня праўладныя тэлеграм-каналы распаўсюдзілі відэазапіс з Ціханоўскім, зроблены ў турэмнай камэры.
У адказ на публікацыю Ціханоўская запатрабавала паказаць родным і грамадзтву Віктара Бабарыку, Марыю Калесьнікаву, Мікалая Статкевіча, Максіма Знака, Паўла Севярынца, Ігара Лосіка, Вольгу Маёраву і ўсіх палітвязьняў, з якімі працяглы час няма ніякай сувязі.
- Відэаблогер, які вылучаўся на пасаду прэзыдэнта, аўтар ютуб-канала «Краіна для жыцьця» Сяргей Ціханоўскі адбывае пакараньне ў выглядзе 19 гадоў і шасьці месяцаў пазбаўленьня волі.