Ужо сёньня: Міжнародны дзень супраць ядзерных выпрабаваньняў

Выпрабаваньне першай савецкай атамнай бомбы ў Сяміпалацінску, 29 жніўня 1949

Падзеі 29 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

У гэты дзень

1289 — заснаваная інквізыцыя.

1535 — войскамі ВКЛ у ходзе вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім пасьля месяцовае аблогі быў узяты горад Старадуб.

1696 — пастановай канфэдэрацыйнага сойму Рэчы Паспалітай мовамі дзяржаўнага справаводзтва ў ВКЛ замест старабеларускай былі зацьверджаныя польская і лацінская.

1949 — у СССР выпрабавалі першую савецкую атамную бомбу.

Your browser doesn’t support HTML5

Гісторыя на Свабодзе: Як СССР выпрабоўваў ядзерную зброю на людзях

1991 — Вярхоўны Савет Азэрбайджану прыняў дэклярацыю «Аб узнаўленьні дзяржаўнай незалежнасьці Азэрбайджанскай Рэспублікі».

1992 — адкрылася для наведнікаў філія Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Акопах.

2008 — Грузія разарвала дыпляматычныя адносіны з Расеяй.

У гэты дзень нарадзіліся

1756 Ян Сьнядэцкі, астраном, матэматык, філёзаф, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.

1890Вiльгельм Кнорын, савецкі грамадзка-палітычны дзеяч, першы сакратар ЦК КП(б) Беларусі ў 1927–1928 гадах.

1915 Інгрыд Бэргман, швэдзкая акторка.

Інгрыд Бэргман

У памяці

1721Міхал Антоні Радзівіл, палітык ВКЛ, лідзкі стараста.

2014Канстанцін Шаранговіч, беларускі мастак-графік, пэдагог.