У Літве на мяжы зь Беларусьсю прайшлі вучэньні «Прыкрыцьцё 23» (PRIEDANGA 2023).
За 3 кілямэтры ад Беларусі ў вёсцы Пашконіс (Пашкі) імітавалі магчымае пранікненьне дывэрсійнай групы ці мігрантаў на тэрыторыю Літвы. Літоўскія ўлады расказалі пра магчымыя пагрозы, сытуацыю з «Вагнэрам» у Беларусі і магчымыя правакацыі.