Бучанская гарадзкая рада паведаміла аб адкрыцьці ў Музэі акупацыі Бучы экспазыцыі «З Украінай у сэрцы», прысьвечанай беларускім добраахвотнікам, які загінулі ў баях за Ўкраіну.
На выставе прадстаўленыя гісторыі загінулых беларусаў, а таксама відэаматэрыялы, у якіх беларусы расказваюць, чаму прыехалі ва Ўкраіну і пайшлі на службу ў шэрагі Ўзброеных сіл Украіны. Сярод герояў фотавыставы — двое беларусаў, якім пасьмяротна прысвоена званьне Герояў Украіны — Міхась Жызьнеўскі і Аляксей Скобля.
Алена Гергель, жонка загінулага беларускага добраахвотніка Васіля Парфянкова, перадала ў музэй ляльку-матанку, якую яна зрабіла сама як сымбаль барацьбы супраць расейскай агрэсіі.
Выставу «З Украінай у сэрцы» стварылі фонд «Вольная Беларусь» і ўкраінскія актывісты. Яна падарожнічала па розных украінскіх і эўрапейскіх гарадах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі ўзнагародзіў ордэнам Мужнасьці двух беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ва ЎкраінеУ чэрвені выставу паказвалі ў Вільні (Літва), у ліпені — у Варшаве (Польшча).
Выстава расказвае пра жыцьцё і гібель дваццаці беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Ўкраіны пачынаючы з 2014 году.
Разам з фатаздымкамі на выставе прадстаўленыя і асабістыя рэчы загінулых беларускіх воінаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вільні адкрылася выстава пра беларускіх добраахвотнікаў. На вайне ва Ўкраіне загінулі больш за 40 беларусаў. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вільні адкрылася выстава пра беларускіх добраахвотнікаў. На вайне ва Ўкраіне загінулі больш за 40 беларусаў. ФОТА