Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган чарговым разам прадэманстраваў пасьлядоўную пазыцыю непрызнаньня анэксіі Расеяй украінскага Крыму ў 2014 годзе.
«Турцыя не прызнае анэксіі Крыму і ад пачатку займала гэтую пазыцыю. Мы працягваем падтрымліваць тэрытарыяльную цэласнасьць і сувэрэнітэт Украіны», — заявіў Рэджэп Таіп Эрдаган.
Прэзыдэнт Турэччыны заявіў аб зацікаўленасьці, каб крымскія татары жылі ва ўмовах бясьпекі і дабрабыту. Ён падкрэсьліў, што будзе працягваць мэдыяцыю па аднаўленьні бясьпекі ў Чорным моры і аднаўленьні збожжавай ініцыятывы.
Расея і Турэччына анансавалі сустрэчу Рэджэпа Таіпа Эрдагана і Ўладзіміра Пуціна найбліжэйшым часам. Спачатку абмяркоўвалася імавернасьць візыту расейскага прэзыдэнта ў Турэччыну, а пазьней — Эрдагана ў Маскву.
У трэцім саміце «Крымская плятформа» удзельнічаюць прадстаўнікі больш за 60 краін сьвету, у тым ліку на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. Сярод іх — прэзыдэнты Партугаліі (ён упершыню наведаў Украіну. — РС), Польшчы, Літвы, Вугоршчыны, а таксама прэм’ер-міністры Малдовы, Фінляндыі і іншых краін. Празь відэасувязь да ўдзельнікаў зьвярнуліся кіраўнікі Эўразьвязу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі на «Крымскай плятформе» абвясьціў пра пачатак дэакупацыі КрымуФорум «Крымская плятформа» створаны ў 2021 годзе, каб распрацоўваць стратэгію дэакупацыі Крыму, анэксаванага Расеяй у 2014 годзе. У 2021 годзе ў ім удзельнічалі прадстаўнікі 47 замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявіліся паведамленьні аб паражэньні ў Крыме расейскіх ракетных комплексаў. Выведка Ўкраіны ўдакладніла, што зьнішчана